|
Узнікненне будызму
Узнікненне будызму
Будызм ЗМЕСТ - 1. Узнікненне будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму
- 2. Жыццё Буды
- 3. Этыка будызму
- 4. Кірункі ў будызме
- СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
- 1. УЗНІКНЕННЕ БУДЫЗМУ. ВЕДЫЗМ І БРАХМАНІЗМ ЯК ПАПЯРЭДНЖІ БУДЫЗМУ
- Будызм - самая старажытная сусветная рэлігія. Узнік у VI ст. да н.э. у Паўночнай Індыі. Зараз колькасць яго прыхільнікаў складае 324 мільёны чалавек. Будызм распаўсюджаны ў такіх краінах як Кітай, Японія, В'етнам, Лаос, Тайланд, Кампучыя, Шры-Ланка, Бірма, Карэя, Манголія, Інданезія, Непал. У Індыі зараз будыстаў вельмі мала - менш чым 0,5 % насельніцтва.
- Будызм узнік як лагічны працяг і своеасаблівае адмаўленне папярэдніх яму рэлігій Старажытнай Індыі - ведызму і брахманізму.
- Ведызм, альбо рэлігія Вед узнік у другой палове ІІ тыс. да н.э. у выніку ўзаемадзеяння вераванняў і абрадаў мясцовых плямён і рэлігіі арыяў, якія ў сярэдзіве П тыс. да н.э. заваявалі Індыю. Сваю назву ён атрымаў ад чатырох зборнікаў рэлігійных гімнаў і заклінанняў, - Ведаў (Рыгведа, Самаведа, Яджурведа, Атхарваведа). У ведызме налічвалася 3399 багоў, у якіх увасабляліся сілы прыроды. Устойлівай іерархіі, а таксама дакладнага раздзялення функцый паміж багамі спачатку не існавала. Найбольш часта ў Ведах узгадваюцца: Індра - бог буры, Сур'я - бог сонца, Агні - бог агню і інш. Узаемадзеянне з багамі адбывалася шляхам ахвярапрынашэнняў раслін і жывел, якія ажыццяўлялі жрацы ад імя ўсяго грамадства. Найбольш каштоўнай ахвярай лічыўся чалавек, далей ішлі конь, бык, баран, казёл. Ахвяры кідаліся ў агонь, лічылася, што разам з дымам яны ўзнімаюцца на неба, дзе знаходзяцца багі. У перыяд ведызму храмаў яшчэ не існавала. Для ахвярапрынашэнняў будаваліся капішчы.
- У VШ ст. да н.э. на грунце ведызму ў Індыі ўзнікае брахманізм. У гэты перыяд індыйскае грамадства канчаткова падзяляецца на чатыры класы людзей - варны (слова "варна" азначае “колер”. Справа ў тым, што заваёўнікі арыі і мясцовае насельніцтва належалі да розных рас: першыя - да еўрапеоіднай, другія - да негроіднай). Існавала варна брахманаў (вучоныя, жрацы, настаўнікі) кшатрыяў (воіны, правіцелі, знаць), вайш'яў (земляробы, рамеснікі, гандляры) і щудр (рабоў і слуг). Былі таксама людзі, якія знаходзіліся па-за межамі варн - недатыкальныя. Яны выконвалі самую брудную работу, і адзін толькі дотык да іх мог апаганіць. Варны былі замкнутымі ўтварэннямі. Забараняліся шлюбы і сумеснае прыняцце ежы паміж прадстаўнікамі розных варн, кантактаваць можна было толькі х межах сваёй варны. Годнасць чалавека цалкам вызначалася яго варнавай прыналежнасцю, унутраны свет альбо асабістыя якасці не улічваліся. У далейшым варны падзяляліся на больш дробныя ўтварэнні - касты (ад парт.- род, від, парода). Зараз у Індыі кадя трох тысяч каст.
- Варна брахманаў займала ў старажытнаіндыйскім грамадстве вядучыя пазіцыі. Толькі брахманы маглі ажыццяўляць ахвярапрынашэнні, служылі дарадцамі ў цароў, тлумачылі Веды, валодалі манаполіяй у галіне адукацыі. Менавіта ад назвы гэтай варны, а таксама ад каменарыяў да Вед, якія называліся Брахманы, пайшоў тэрмін "брахманізм".
- У гэты перыяд значна ўскладняюцца рытуалы, пачынаецца будаў- ніцтва храмаў, у якіх адбывалася богаслужэнне. Ахвярапрынашэнні жывёл і раслін паступова замяняюцца больш сімвалічнымі формамі шанавання багоў: вешанием на іх выявы гірляндаў з кветак, курэннем духмяных рэчываў, запальваннем свяцільнікаў і ўзліваннем вады. Гэтыя дзеянні часта суправаджаліся танцамі, музыкай, спяваннем эпічных паэм.
- У веравучэнні адбываецца паслядоўнае ўзвядзенне шматлікасці з'яў бачнага свету да нейкай адзінай сутнасці, а такоама ўпарадкаванне касімагоніі і тэалогіі. У пантэоне на першы план выходзіць бог Праджрапаці, які ў Ведах займаў другараднае месца. Ён робіцца галоўным богам і айцом усіх багоў, першаасновай усяго існага, стваральнікам Сусвету і захавальнікам яго.
- У брахманізме канчаткова фарміруюцца палажэнні, якія акажуць істотны ўплыў не толькі на рэлігіі Індыі, у тым ліку і на будызм, але і на індыйскую культуру ў цэлым.
- У аснове веравучэння брахманізму ляжыць уяўленне аб дхарме (ад санскр. "трымаць") - безасабовым усеагульным і вечным парадку, які утрымлівае і захоўвае Сусвет як адзінае цэлае. Усё падпарадкоўваецца дхарме: багі, прырода, людзі. Дзякуючы ей устанаўліваецца месца кожнай з'явы, кожнай часткі Сусвета ў цэлым.
- У ведызме вучэнне аб дхарме мела касмалагічны характар - яна разумелася як парадак Сусвету. У брахманізме гэтае вучэнне набывае этычнае гучанне. Дхарма разумеецца як абавязак чалавека і саслоўя, да якога апошні належыць. А паколькі ў кожнага саслоўя і чалавека сваё прызначэнне і абавязак, то гэты абавязак рэалізуецца ў розных, нават супрацьлеглых адзін аднаму ўчынках: што для аднаго з'яўляецца добрым, тое для іншага - грэх. Напрыклад, кшатрыі павінны ваяваць, брахманы - вучыць, шудры - падпарадкоўвацца.
- Важнае месца ў брахманізме займае вучэнне аб перасяленні душ (сансара). Згодна яму пасля смерці душа чалавека не знікае, але перасяляецца ў іншую істоту альбо прадмет. Такім чынам, душа з'яўляецца бессмяротнай, існуе кругазварот яе перараджэнняў, які падпарадкоўваецца закону кармы. Пад кармай разумеецца агульная сукупнасць учынкаў кожнай жывой істоты і іх вынікаў, якія вызначаюць характар яе новага нараджэння і існавання. Добрая карма (калі, пераважаюць станоўчыя ўчынкі) гарантуе ўдалае далейшае перараджэнне: у новым жыцці чалавек будзе брахманам альбо князем. Сярэдняя карма (калі колькасць добрых і злых учынкаў аднолькавая) дае магчымасць адрадзіцца прыкладна ў той жа якасці. Кепская карма (пераважаюць злыя ўчынкі) прыводзіць да таго, што чалавек адраджаецца ў больш нізкай варне альбо, нават, жывёлай. Лічылася, што за крадзёж зерня чалавек рабіўся пацуком, малака - варонай, мёду - камаром. За свае дрэнныя ўчынкі чалавек у будучым жыцці мог перацярпець тыя ж пакуты, якія ён прычыняў іншым людзям. Напрыклад, калі ён крыўдзіў свою жонку, дык мог стаць жанчынай, у якой будзе вельмі злы муж, калі кагосьці забіў - можа быць сам забіты і г.д.
- Ідэя кармы адыграла вялізную ролю ў гісторыі індыйскага грамадсгва, зрабіўшыся адным з асноўных рэгулятараў паводзін дзесяткаў пакаленняў людзей. 3 аднаго боку, яна прадугледжвала маральныя нормы паводзін, бо кожны разумеў, што пакаранне за дрэнны ўчынак будзе непазбежным. Менавіта вера ў карму з'явілася прычынай характэрнага для індыйцаў добразычлівага стаўлення да жывёл, кожная з якіх магла аказацца перарадзіўшымся блізкім чалавекам. Але, з другога боку, менавіта ідэя кармы шмат у чым прадвызначыла індывідуалізм і сацыяльную пасіўнасць індыйцаў. Усе беды чалавека тлумачыліся вельмі проста - дрэннай кармай, якая, у сваю чаргу, была вынікам ягоных былых злачынстваў. Спосаб паляпшэння жыцця таксама быў відавочны - паводзь сябе добра, і тваё будучае існаванне будзе лепшым. Паказальна, што ў Індыі да ХХ ст. амаль не было паўстанняў прыгнечаных слаёў. Пытанне аб сацыяльнаяй справядлівасці доўгі час наогул не ставілася - галоўным было індывідуальнае выратаванне шляхам забеспячэння добрай кармы.
- Лічылася, штю ёсць людзі, якія не падпарадкаваны закону кармы. Гэта тыя нешматлікія, хто адмовіўся ад мірскога жыцця і зрабіўся аскетам-пустэльнікам. Аскетычны рух набывае ў перыяд брахманізму шырокае распаўсюджванне. Менавіта ў асяроддзі аскетаў у VII - VI стст. да н.э. былі сфарміраваны Упанішады - філасофскія тэксты, палажэнні якіх аказалі вялізны ўплыў на далейшае духоўнае жыццё Індыі. Сам тэрмін “упа-ні-шад” аначае "сядзець каля", гэта значыць быць кадя ног настаўніка і ўважліва слухаць ягоныя словы. Лічылася, што вучэнне Упанішад з'яўляецца тайным і даступным толькі абраным.
- Ва Упанішадах бог-стваральнік Праджапаці трасфарміруецца ў Брахмана - вышэйщую абсалютную рэчаіснасць, ілюзорным адлюстраваннем якой з'яўляецца наш бачны свет. Мэтай рэлігійнага жыцця лічылася зліццё індывідуальнай душы, якая называлася Атман, з Брахманам. Дасягаецца гэта праз аскетычную практыку, а тааксама праз асэнсаванне ілюзорнасці бачнага свету і дасягненне мокшы (збаўленне, вызваленне), якая азначае выхад з кола перараджэнняў, пазбаўленне ад усякай зменлівасці.
- Рух аскетаў-пустэльнікаў і філасофія Упанішад з'явіліся непасрэднай духоўнай прадумовай узнікнення апазіцыйнага да брахманізму будызму. Справа у тым, што ўсе складаныя рэлігійна-філасофскія пабудовы Упанішад, прысвечаныя пошуку выратавання, ажыццяўляліся, як правіла, брахманамі і былі прызначаны менавіта для іх. Такім чынам, большая частка насельніцтва Індыі аказвалася як бы па-за межамі непасрэднага рэлігійвага жыцця. Безумоўна, яны былі ахоплены клопатамі жрацоў-брахманаў, якія праводзілі ад імя астатніх людзей і па іх просьбе розныя абрады і такім чынам дапамагалі ім зносіцца з багамі. Аднак вышэйшыя пошукі боскіх ісцін і звязаная з гэтым сістэма складаных філасофскіх пабудоў заставалася недаступнай для небрахманскіх кастаў. Брахманы не лічылі патрэбным пасвячаць небрахманаў у глыбокія таямніцы іх рэлігійна-філасофскіх абстракцый і пошукаў. Філасофскія сістэмы брахманізму стварылі ў сярэдзіне І тысячагоддзя да н.э. трывалую падставу для з'яўлення шырокага кола людзей, якія шукалі выратавання і збаўлення (мокшы) у аддаленні ад людзей, адмаўленні ад усяго матэрыяльнага і канцэтрацыі ўвагі і намаганняў на вызваленні ўнутранага духоўнага "Я". Сярод іх было шмат выхадцаў з небрахманскіх слаёў насельніцтва, але сам факт паходжання рабіў гэтых людзей як бы непаўнавартаснымі паслядоўнікамі таго ці іншага вучэння, бо ўсе вышэйшыя веды былі сканцэнтраваны ў руках брахманаў. Вынікам гэтага з'явілася імкненне выпрацаваць новае вучэнне, альтэрнатыўнае мудрасці брахманаў, прызначанай толькі для нямногіх.
- Будызм сфарміраваўся як адно з такіх альтэрнатыўных вучэнняў. У ім абвяшчаецца прынцыповая роўнасць паміж лодзьмі, гэта значыць адмаўляецца варнавая сістэма, якая з'яўляецца адной з падстаў брахманізму. Таксама быў абвешчаны індывідуальны шлях выратавання, вынікам чаго з'явіўся непасрэдны ўдзел кожнага будыста ў рэлігійным жыцці.
- Апроч таго ў VIII - VI стст. да н.э. адбываюцца змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці Індыі. У гэты перыяд узнікае вялікая дзяржава ў басейне Ганга і паскараецца эканамічнае развіццё. Людзі пачынаюць багацець, у тым ліку і прадстаўнікі ніжэйшых варн. У гэтых умовах чалавек пачынае ацэньвацца не толькі ў залежнасці ад варнавай прыналежнасці, але і па выніках ягонай уласнай працы. Такім чынам, узмацняецца увага да унутранага свету чалавека, якому ў будызме надаецца асноўная увага.Таксама ў VIII - VI cтст. да н.э. абвастраецца барацьба паміж брахманамі і кшатрыямі за кіруючую ролю ў грамадстве. У Старажынай Індыі брахманы займалі выключна высокае месца: іх маёмасць не мог крануць ніхто, нават цар, лічылася, што іх жыццё значна больш каштоўнае, чым жыццё іншых людзей, а пры іх судовых спрэчках з прадстаўнікамі іншых варнаў рашэнне на карысць брахмана выносілася аўтаматычна, бо брахману проста нельга было не давяраць альбо пярэчыць.
- Аднак з цягам часу і асабліва у сувязі з паскарэннем тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэннем старажытнаіндыйскіх протадзяржаў, з'яўленнем палітычна ўплывовага і заможнага слоя людзей, далучаных да ўлады (у асноўным гэта былі кшатрыі), сітуацыя пачала мяняцца. Князі, правіцелі, ваеначальнікі адчувалі, што згодна з брахманізмам, яны знаходзяцца на другарадных пазіцыях, як у духоўным, так и ў сацыяльным сэнсе, таму трэба шукаць нейкае альтэрнатыунае вучэнне, якое б адпавядала іх рэальнаму месцу ў грамадстве. Мэнавіта з асяроддзя кшатрыяў выйшаў заснавальнік будызму Сіддхартха Гаутама Шакьямуні. (Буда).
- 2. ЖЫЦЦЁ БУДЫ
- Большасць даследчыкаў зараз лічыць, што заснавальнік будызму з'яўляецца рэальнай гістарычнай асобай. Існуе некалькі варыянтаў ягонай біяграфіі, у якіх пераплецены рэальныя і міфалагічныя элементы.
- Вядома, што ён нарадзіўся ў 564 г. да н.э. у Паўночнай Індыі ў сям'і цара Шудхаданы, правіцеля племені шакьяў, і царыцы Майі. Пры нараджэнні яго назвалі Сіддхартха Гаутама (Сіддхартха - асабістае імя - азначае ''той, хто дасягнуў мэты''; Гаутама - радавое імя, у гонар яго знакамітага продка, настаўніка брахманізму). У далейшым яго таксама сталі зваць Шакьямуні - "мудрэц з племені шакьяў". Прынц жыў у раскошы, не ведаючы турбот. Ва ўзросце 16 год ён ажаніўся на прынцэсе, якую звалі Гопа. Апроч яе ў яго быў цэлы гарэм прыгожых танцоўшчыц, і, здавалася б, малады прынц павінен быў бы быць задаволены жыццём. Аднак свайго адзінага сына ён называе Рахула, што значыць ''ланцуг'', такім чынам, пасярод усёй раскошы Сіддхартха адчуваў сябе як у ланцугах. Духоўны крызіс абвасрыўся пасля таго, як малады прынц адкрыў для сябе той факт, што жыццё людзей зусім не складаецца з адных прыемнасцяў, але поўнае пакут і няшчасцяў. Гэтае адкыццё аказала на Сіддхартху вельмі глыбокае ўражанне, і ён задумаўся аб сэнсе жыцця.
- Індыйская культура таго часу ўжо выпрацавала акрэсленыя адказы на гэтае пытанне. Лічылася, што спакой можна атрымаць праз аскетычны вобраз жыцця і самаўмярцвенне плоці. Сіддхартха ўцякае з палаца і шэсць гадоў займаецца аскетычнай практыкай. Ён вельмі схуднеў, ягоны твар пачарнеў і зрабіўся страшным, скура зморшчылася, а валасы выпалі. Аднак Сіддхартха не знаходзіць адказы на тыя пытанні, якія яго мучылі. Па гэтай прычыне ён адмаўляецца ад аскетызму і каля горада Урувела ў свяшчэнным гаі аддаецца глыбокай медытацыі. У выніку на яго сыйшло "прасвятленне", і ён зрабіўся Будай (''Прасветленным"). Потым ён пачаў прававедаваць, у яго з'явіліся вучні, з якімі ён 40 год хадзіў па Індыі, распавядаючы аб шляху выратавання ад пакут. Памёр Буда ў 483 г. ва ўзросце 80 год у мястэчку Кушынагара. Згодна з індыйскімі звычаямі, ягонае цела было спалена, а попел падзелены паміж васьм'ю паслядоўнікамі. У далейшым гэтыя часткі попелу былі захаваны, і над імі пабудавалі піраміды (ступы), якія з'яўляюцца месцам паломніцтва будыстаў. Згодна з паданнем, адзін з вучняў Буды выхапіў з пахавальнага вогнішча зуб свайго настаўніка. Зараз гэты зуб з'яўляецца галоўнай рэліквіяй будызму, знаходзіцца ён на Шры-Ланцы ў горадзе Кандзі, у ягоны гонар пабудаваны спецыяльны храм Зуба Буды і штогод праводзяцца ўрачыстасці.
- Такія нешматлікія факты з рэальнай біяграфіі заснавальніка будызму. Міфалагічная ж біяграфія Буды мае прыкладна наступны выгляд.
- На працягу многіх кальп (I кальпа - 8640000000 год) Буда перараджаўся на зямлі ў выглядзе розных жывых істот - 83 разы святым, 58 разоў царом, 24 разы манахам, 18 разоў малпай, 13 разоў купцом, 12 разоў курыцай, 8 разоў гусем, 6 разоў сланом, а таксама рыбай, пацуком, цесляром, кавалём, жабай, зайцам г.д. Усяго такіх перараджэнняў было 550. Паколькі свет за гэты час апынуўся ў цемры невуцтва, багі вырашылі, што яму трэба нарадзіцца чалавекам, дасягнуць пры жыцці прасвятлення, зрабіцца Будай і пачаць прапаведаваць сваё вучэнне, паказаўшы тым самым чалавецтву шлях да выратавання. Буда сам выбраў месца і час свайго нараджэння, а таксама сваіх будучых бацькоў. Згодна з паданнем, яго маці Майя ўбачыла сон: быццам бы ёй у правы бок (па іншай версіі - ва ўлонне) увайшло бажаство ў выглядзе белага слана. Праз належны тэрмін яна нарадзіла сына, які выйшаў у яе з правага бока, зрабіў сем крокаў і абвясціў кліч Буды, пачуўшы які, багі паспяшаліся яго ўшанаваць. Пры нараджэнні Буды яго бацькам было прадказана, што ён зробіцца альбо вялікім царом, альбо заснавальнікам новага вучэння, прычым апошняе адбудзецца, калі ён пабачыць пакуты свету. Бацька хацеў, каб ягоны сын стаў царом, і таму эабяспечыў яму бестурботнае жыццё. Але аднойчы малады царэвіч паехаў на прагулку, і адбыліся чатыры знакамітыя сусрэчы: ён убачыў хворага, старога, памёрлага і манаха-аскета. Пад уражаннем першых трох сусрэч Сіддхартха прыйшоў да высновы, што ўсё жыццё чалавека поўнае зла і пакут, а чацвёртая паказала яму магчымы шлях выратавання. Ён уцякае з палаца і спрабуе знайсці ісціну праз аскетызм, але потым адмаўляецца ад яго. Сіддхартха сядае пад свяшчэннае дрэва, уваходзіць у стан глыбокай медытацыі, вырашыўшы не падымацца, пакуль не дасягне ісціны. Ён сядзеў так 49 дзён, яго спакушаў дэман Мара, але нарэшце дасягнуў прасвятлення і зрабіўся Будай. Потым ён стварае манаскую суполку, прапаведуе сваё вучэнне і ва ўзросце 80 год адыходзіць у нірвану.
- 3. ЭТЫКА БУДЫЗМУ
- Этыка з'яўляецца асновай веравучэння будызму. Асноўнай сваёй задачай Буда лічыў не тлумачэнне свету, а ўказание людзям шляху выратавання. Таму, калі яму задавалі пытанні, як узнік свет, куды ён ідзе, як пабудаваны, Буда маўчаў. У будызме гэта называецца "Вялікае маўчанне Буды". Ён прыводзіў прыклад, шго калі чалавек, паранены атручанай стралой , будзе высвятляць, хто яго параніў, мужчына гэта ці жанчына, да якой варны належыць і г.д., дык памрэ раней, чым знойдзе адказы на ўсе гэтыя пытанні, - трэба хутчэй выцягнуць стралу і лячыць рану. Так і ў жыцці людзі цікавяцца рознымі метафізічнымі пытаннямі аб сутнасці рэчаў, іх пабудове і г.д., не знаходзяць на іх адказы і так і паміраюць у турботах. Таму ўсё ў будызме падпарадкавана справе вызвалення чалавека ад пакут. Буда казаў, што ён прапаведуе не ўсё сваё вучэнне, а толькі тую ягоную частку, якая непасрэдна карысна для жыцця, - тое, што ён ведае, і тое, чаму вучыць, суадносяцца прыкладна таксама ж, як колькасць лістоў у лесе і колькасць лістоў, узятых у руку.
- У сваіх пропаведзях Буда прытрымліваўся так званага ''сярэдзіннага шляху". Ён прыйшоў да высновы, што абедзве крайнасці - і жыццё, поўнае пачуццёвых задавальненняў, і аскетычная практыка добраахвотных пакут - аднолькава несапраўдныя. Першая - гэта "жыццё нізкае, не высакароднае, супрацьлеглае духу, ганебнае, мізэрнае"; другая - "жыццё змрочнае, ганебнае, мізэрнае". Правільны шлях ляжыць пасярэдзіне. Гэта шлях паглыблення ў сябе дзеля пазнання ісціны, ён вядзе да супакою і прасвятлення духу.
- Этыка будызму грунтуецца на чатырох высакародных ісцінах, якія адкрыліся Сіддхартху Гаутаме над свяшчэнным дрэвам Бодхі.
- Першая ісціна - усё жыццё ёсць зло і пакуты. Нараджэнне - гэта пакуты, смерць - гэта пакуты, хвароба - гэта пакуты, неспакой, няшчасце, боль, расчараванне і адчай - гэта пакуты, немагчымасць атрымаць пажаданае - гэта пакуты і г.д. Пакуты Буда разумеў перш за ўсё як хвадяванні, мітусню, неспакой.
- Другая ісціна - прычынай пакут з'яўляюцца жаданні. Ад брахманізму будызм запазычыў вучэнне аб коле перараджэнняў (сансары), згодна з якімі, чалавек пасля смерці перараджаеца ў іншую жывую істоту ў адпаведнасці з сукупнасцю сваіх добрых і дрэнных учынкаў (кармай). Выснова, якую зрабіў з гатага вучэння брахманізм даволі простая: калі ў чалавека цяжкае жыццё - гэта пакаранне за тіе зло, якое ён зрабіў у мінулым, трэба паводзіць сябе добра - і будучае жыццё будзе лепшым. Для будызму такая логіка непрыймальная, бо ў ім любое, жыццё лічыцца злом і пакутамі. Прычынай жа пакут з'яўляюцца жаданні, як добрыя, так і дрэнныя, бо гэта мевавіта яны прыводзяць да ўчынкаў і новых перараджэнняў.
- Трэцяя ісціна - каб пазбавіцца ад пакут трэба пазбавіцца ад жаданняў. Сукупнасць добрых і дрэнных жаданняў чалавека з'яўляецца падставай для яго далейшых перараджэнняў. Калі знікаюць жаданні, працэс перараджэнняў спыняецца.
- Чацвёртая ісціна - каб пазбавіцца ад жаданняў, трэба ісці па "высакароднаму васьмярычнаму шляху”, які ўказаў Буда. Называецца ён так таму, што складаецца з васьмі наступных крокаў.
- 1.Праведныя погдяды, гэта значыць погляды, заснаваныя на "высакародных ісцінах".
- 2.Праведнае імкненне - рашучасць выканаць гэтыя ісціны ў сваім жыцці.
- 3.Праведная мова - добразычлівая, шчырая мова, пазбаўленая грубасці, ілжы, нагавораў.
- 4.Праведныя паводзіны - паводзіны, падпарадкаваныя наступным пяці прынцыпам: а) захаванне вернасці ў щлюбе; б) адмаўленне ад забойтва ўсякай жывой істоты; в) адмаўленне ад крадзяжу; г) адмаўленне ад хлусні; в) адмаўленне ад ужывання наркатычных сродкаў, у тым ліку алкаголю.
- 5.Праведнае жыццё - перад усім, гэта азначае жыццё на сумленна здабытыя сродкі. Спосаб зарабляць сабе на жыццё не павінен прыносіць шкоды іншым людзям.
- 6.Праведнае намаганне - пераадоленне ўсяго, што прывязвае да сябе свядомасць.
- 7.Праведная ўвага - пастаянная сканцэнтраванасць свядомасці на тым, што ўдалося ўжо дасягнуць на шляху пазбаўлення ад прыхільнасцей.
- 8.Праведная медытацыя - стан поўнай адлучанасці ад свету і пазбаўлення ад якіх-небудзь жаданняў.
- Канчатковай мэтай васьмярычнага шляху з'яўляецца дасягненне нірваны. Згодна з будыйскай традыцыяй, што такое нірвана, рацыянальна растлумачыць немагчыма. Звычайна над ей разумеецца адсутнасць павуціння жаданняў, якое звязвае адно жыццё з другім. Само слова "нірвана" перакладаецца з санскрыту як ''затуханне'', "згасанне". Падобна таму, як полымя згасае, калі канчаецца паліва, спыняецца кола перараджэнняў, калі знікаюць жаданні. "Мудрыя - вучыў Буда, затухаюць як лампады". Такім чынам, нірвана - гэта ўнутраны стан чалавека, які характарызуецца поўнай адсутнасцю жаданняў, свабодай, раўнавагай, адлучанасцю ад праблем жыцця, абсалютным спакоем.
- Сэнс нірваны ў тым, што яна ставіць чалавека па той бок неабходнасці, і таму яна тоесная свабодзе. Аднак гэта негатыўная свабода, свабода ад жаданняў, пачуццяў, прыхільнасцяў. Этыка будызму мае песімістычны характар: усё жыццё - гэга зло і пакуты і, каб пазбавіцца ад пакут, трэба, фактычна, пазбавіцца ад жыцця. Але не шляхам самазабойства, бо гэта толькі пагоршыць карму і прывядзе да навага больш дрэннага існавання, а шяхам адмаўлення ад усяго, што прывязвае да гэтага свету, яго хваляванняў, радасцяў і пакут, каб дасягнуць абсалютнага спакою ў нірване.
- 4. КІРУНКІ У БУДЫЗМЕ
- Этычныя і сацыяльныя палажэнні пропаведзі Буды аб роўнасці ўсіх людзей незалежна ад іх каставай прыналежнасці, цярпімасці, павазе да жыцця, неабходнасці сумленных паводзін з'явіліся прыцягальнымі для шырокіх колаў індыйскага грамадства. Што тычыцца практычнай рэалізацыі гэтых палажэнняў (васьмярычнага шляху дасягнення нірваны), то яна спачатку ажыццяўлялася толькі праз манаства. Чалавек, які ўступаў у манаскую суполку будыстаў, адмаўляўся ад усякай маёмасці, галіў галаву, пераапранаўся ў простае адзенне жоўтага колеру, які лічыўся колерам ніжэйшых, "нячыстых" каст. Манахі вялі лад жыцця вандроўных аскетаў, жылі міласцінай, есці маглі адзін раз у суткі, толькі ў першай палове дня, прычым ежа павінна была быць вегетарыянскай. На перыяд дажджоў манахі збіраліся невялікімі суполкамі (сангхамі) у якім-небудзь адасобленым месцы. Так узніклі манастыры, якія паступова ператварыліся ў цэнтры будызму і па сутнасці, адзіную форму яго арганізацыі. Спачатку існавалі толькі мужчынскія манастыры, потым з'явіліся і жаночыя.
- Аднак не ўсе тыя, хто прыняў пропаведзь Буды, маглі прысвяціць сябе манаству, таму паступова сфаміраваўся інстытут свецкіх пры хільнікаў будызму. Яны павінны былі прытрымлівацца будыйскай маралі і падтрымліваць манахаў матэрыяльна.
- У выніку распаўсюджвання будызму сярод міран, а таксама разыходжанняў па пытанню магчымасці дасягнення для іх нірваны на мяжы І-П стст. н.э. будызм падзяліўся на два накірункі: хінаяну і махаяну.
- Хінаяна (малая калясніца, малы шлях) лічыць, што нірваны чалавек дасягае індывідуальна і дзякуючы выключна асабістым намаганням. Дасягцуць яе могуць толькі манахі, мэта ж міранаў - паляпшэнне сваёй кармы і дапамога сангсе. Рэлігійным ідэалам з'яўляецца архат (санскр. ''дастойны'') - чалавек, які цалкам выконваў манаскія абеты і дасягнуў нірваны. Своеасаблівасцю хінаяны з'яўляецца тое, што ў ёй не прызнаецца рэальнае існаванне багоў, таму яе часам называюць атэістычнай рэлігіяй. Месца бога займае закон кармы, у адпаведнасці з якім кожны атрымлівае тое, што ён заслужыў сваімі мінулымі дзеяннямі.Буда ў хінаяне таксама не лічыцца богам, гэта звычайны чалавек, настаўнік мудрасці, які знайшоў шлях да выратавання і ўказаў яго людзям. Таму ўсе малітвы і іншыя формы культу маюць сэнс толькі як мемарыяльныя акты, мэта якіх - шанаванне памяці настаўніка і ўспаміны аб ім як аб прыкладзе для прыхільнікаў. Хінаяну таксама .называюць паўднёвым будызмам. Яна распаўсюджана ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як Шры-Ланка, Бірма, Тайланд, Лаос, Камбоджа, часткова ў Індыі, Бангладеш, В'етнаме, Малайзіі, Непале.
- Махаяна (вялікая калясніца, вялікі шлях) сцвярджае, што нірваны могуць дасягнуць усе людзі, якія кіруюцца вучэннем Буды, а не толькі манахі. Лічыцца, што існуе бесконцая колькасць буд. Кожны з іх, у тым ліку і Сіддхартха Гаутама Шакьямуні, з'яўляецца ўвасабленнем адвечнага звышнатуральнага сусветнага прынцыпу. Асаблівае месца ў махаяне эаймае канцэпцыя бодхісатвы (санскр. "істота, якая імкнецца да прасвятлення"). Гэта людзі, якія дасягнулі нірваны, але не разарвалі цалкам сувязь са светам, бо ў іх засталося адно жаданне: садзейнічаць выратаванню іншых жывых істот. Бодхісатвам прыпісваюцца завышнатуральныя якасці, лічылася, што жывуць яны не толькі на зямлі, але і ў іншых светах, колькасць якіх бясконцая. Галоўнымі якасцямі бодхісатвы з'яўляецца прамудрасць, г.зн. здольнасць спасцігаць сапраўдную рэчаіснасць, а таксама вялікае спачуванне, якое праяўляецца ў здольнасці выратоўваць розныя тылы жывых істот. Спачатку бодхісавам называўся любы веруючы, які імкнуўся да выканання такой альтруістычнай місіі. Пазней гэта слова стала ўжывацца ў дачыненні пераважна да вялікіх святых, надзеленых звышнатуральнай сілай, якія па моцы пераўзыходзяць багоў ведызму. У далейшым яны зрабіліся папулярнымі аб'ектамі шанавання і надзей для мільёнаў веруючых. Культ бодхісатваў з'яўляецца настолькі важным для махаяны, што яе часта нават называюць бодхісатваянай - калясніцай бодхісатваў.
- Дзякуючы таму, што ў махаяне лічыцца магчымым дасягненне нірваны не толькі для манахаў, але і для ўсіх веруючых, яна ахапіла значна больш шырокае кола людзей, чым хінаяна. У працэсе распаўсюджвання за межамі Індыі махаяна.праявіла выключную гібкасць у прыстасаванні да новых умоў, характару іншых культур і цывілізацый, што і дазволіла будызму зрабіцца сусветнай рэлігіяй.
- Махаяну таксама называюць паўночным будызмам, яна распаўсюджана ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Азіі, такіх як Кітай, Манголія, Карэя, Японія.
- Доўгі час у навуцы існавала меркаванне, што хінаяна амаль дакладна перадае вучэнне ранняга будызму, а махаяна э'яўляецца вынікам больш позняга развіцця. Аднак сучасныя даследаванні паказалі, што з аднаго боку, абодва гэтыя вучэнні адрозніваюцца ад першапачатковага будызму і сфарміраваліся ў выніку яго доўгай эвалюцыі, а з другога, што яны абодва развіваюць тыя тэндэнцыі, якія існавалі ўжо ў раннім будызме. Трэба адзначыць, што самі назвы ''хінаяна" і "махаяна" ўзніклі ў выніку палемікі паміж гэтымі кірункамі. Прыхільнікі хінаяны называлі свой кірунак тхеравадай ("вучэннем старцаў") і прэтэндавалі на перадачу аўтэнтычнага першапачатковага будызму. Хінаянай жа гэты накірунак назвалі прыхільнікі махаяны: ёсць малая калясніца, якая выратоўвае нямногіх, і ёсць вялікая калясніца, на якой могуць выратавацца ўсе.
- У другой палове І-га тыс. н.э. у межах махаяны фарміруецца новы кірунак, які атрымаў назву ваджраяна (алмазная калясніца). Узнікла яна ў Індыі і потым распаўюдзілася ў Непал, Тыбет, Кітай, Японію. Вядома пра ваджраяну мала, бо яна з'яўляецца тайным вучэннем, прызначаным для нямногіх. Нірвана тут дасягаецца пры дапамозе магічных абрадаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца наступныя сродкі:
- - мантра - малітва-заклінанне, якая паўтараецца без перапынку.
- Лічыцца, што яе сіла выходзіць далёка за межы Сусвету і забяспечвае яго дабратворную энергетыку. Мантру можна напісаць на паперы і пакласці ў спецыяльную "малітоўную калясніцу" (апошняя ўяўляе сабой цыліндр на восі), якую потым круцяць. Лічыцца, што колькі разоў павярнулася "малітоўная калясніца", столькі разоў сказана мантра
- - мудра - сімвалічны жэст. У ваджраяне маецца цэлы набор спецыяльных рухаў, праз якія выяўляецца імкненне асобы зліцца з Абсалютам. Апроч таго, у ваджраяне прысутнічае моцны эратычны элемент. Лічыцца, што ў час узаемадзеяння паміж мужчинам і жанчынай вызваляецца дабратворная энергія Сусвету. Трэба адзначыць, што гэтае ўзаемадзеянне зводзіцца, як правіла, да сумесных фізічных практыкаванняў і толькі на вышэйшым узроўні мае форму сексуальных кантактаў.
- - мандала - "кола медытацыі". Уяўляла сабой круг, упісаны ў квадрат, які ў сваю чаргу таксама ўпісаны ў круг. Мандала ў ваджраяне - гэта мадэль Сусвету. У яе цэнтры знаходзіцца Абсалют, з якім веруючы зліваецца ў працэсе сузірання мандалы.
- У пантэоне ваджраяны побач з бясконцай колькасцю буд і бодхісатв ёсць яшчэ адзін від звышнатуральных істот - ідамы (“бог, які звязаны абетам”). Асноўнае іх прызначэнне - быць ахоўнікамі людзей. У прынцыпе, ідамам можа зрабіцца любы буда, бодхісатва альбо архат; веруючы выбірае яго сваім апекуном, калі пачынае ўзыходжанне па шляху Буды. Ідам - гэта боства мандалы і аб'ект медытацыі, сузіранне і зліццё з ім веруючага вядзе да прасвятлення. Ідамы падзяляцца па полу (мужчынскія і жаночыя), а таксама па эмацыянальнаму стану (спакойны, гняўлівы і спакойна-гняўлівы), як правіла, яны маюць шмат рук, ног і твараў.
- Вельмі папулярнай у міфалогіі ваджраяны з'яўляецца легенда аб краіне Шамбала. Лічыцца, што яна знаходзіцца на поўнач ад Індыі. У ёй не бывае хвароб, неўраджаяў, стыхійных бедстваў. Яе жыхары - моцныя, прыгожыя людзі, якія жывуць да глыбокай старасці. Яны не проста будысты, а праніклі ў самыя глыбіны патаемных ведаў. Шлях у Шамбалу могуць знайсці толькі тыя, хто авалодаў гэтымі ведамі настолькі ж глыбока, як і яе жыхары і пераадолеў у сабе пачуццёвую прывязанасць да жыцця. Усе астатнія могуць прайсці побач і не заўважыць яе. У сувязі з уяўленнямі аб тым, што ў Шамбале існуць найлепшыя ўмовы для рэалізацыі будыйскага шляху, і што адзін толькі прыход у Шамбалу выключае магчымасць далейшых неспрыяльных перараджэнняў, распаўсюджваюцца малітвы аб нараджэнні ў ей і "даведнікі" аб спосабах яе дасягнення. Змест апошніх паказвае, што шлях да Шамбалы ляжыць не столькі ў знешнім, колькі ва унутраным свеце, і зараз сярод адукаваных прыхільнікаў ваджраяны існуе ўяўленне аб Шамбале як аб унутранай рэчаіснасці - асаблівым стане псіхікі, якое дасягаецца ў працэсе самаўдасканальвання.
- Будызм аказаў вельмі вялікі ўплыў на культуру Індыі і нават нейкі час з'яўляўся там дзяржаўнай рэлігіяй. Аднак ягоныя складаныя абстрактныя палажэнні аб чатырох высакародных ісцінах былі незразумелымі для большасці насельніцтва, якому патрабавалася простая і наглядная рэлігія. У першым тысячагоддзі н.э. пазіцыі будызму ў Індыі паступова слабеюць і ён выцясняецца індуізмам. Апошні з'яўляецца арганічным працягам рэлігіі вед і брахманізму і ўяўляе сабой тыпова язычніцкую рэлігію. У індуізме існуе каля трох з паловай тысяч багоў, галоўнымі з іх лічацца Брахма - бог-стваральнік, Вішну - бог-ахоўнік і Шыва - бог-разбуральнік. Апроч багоў шануюцца жывёлы (найбольш вядомыя - карова, бык, малпа, слон, змяя), расліны, камяні, мясціны (асабліва рака Ганг). Зараз у Індыі прыкладна 83% насельніцтва належыць да індуізму.
- Развіццё ж будызму як сусветнай рэлігіі адбываецца па-за межамі Індыі. У VП-ХIV стст. н.э. у Тыбеце ў выніку сінтэзу махаяны, ваджраяны і мясцовай шаманскай рэлігіі бон сфарміраваўся ламаізм. Сама ягоная назва паходзіць ад слова "лама" ("вышэйшы") - настаўнік у глыбінным сэнсе гэтага слова. Ламамі ў Тыбеце называюць манахаў, колькасць іх часам дасягала адной трэці насельніцва, бо кожная сям'я лічыла сваім абавязкам аддаць аднаго з сыноў у ламы.
- У веравучэнні ламаізму, і гэтым ён адрозніваецца ад першапачатковага будызму, важнае месца займае касмалогія (вучэнне аб пабудове свету). Згодна з ёй, існуе незлічоная колькасць светаў, адным з якіх з'яўляецца наш. Зямля ўяўляе сабой плоскі дыск, на якім размешчаны чатыры мацерыкі, абмытыя акіянам. У цэнтры дыска знаходзіцца гара Сумеру. Вакол яе круціцца сонца, месяц і зоркі. На вяршыне гары і над ёй жывуць багі, унізе - злыя духі. Вакол Сумеру, абмытыя акіянам, ляжаць чатыры кантыненты ў выглядзе круга, паўкруга альбо трапецыі, трохвугольніка і квадрата. Зямля ляжыць на слане, слон стаіць на чарапасе, чарапаха плавае ў моры. Калі на зямлі набіраецца шмат грахоў, чарапаха пачынае варушыцца, ад чаго адбываюцца землятрусы. Апошнія, такім чынам, з'яўляюцца сігналам дрэннага становішча і, адпаведна, неабходнасці ўзмацнення культавай дзейнасці.
- Пантэон ламаізму надзвычай складаны і шматколькасны. Узначальваюць яго і найбольш шануюцца буды і бодхісатвы. На першым месцы знаходзіцца буда Амітабха, які трактуецца як прадаўжальнік вялікай справы Шакьямуні, свайго роду творца-апякун цяперашняга перыяду існавання Сусвету, валадар Заходняга раю. Не менш, а ў некаторых выпадках і больш высока, ламаісты шануюць эманацыю Амітабхі бодхісатву міласэрнасці Авалакіцешвару. Сярод іншых буд, якіх у ламаізме тысяча, вылучаецца "спрадвечны буда", г.зн. персаніфікаваная сутнасць ўсіх буд і бодзісатваў, Адзібуда, а таксама буда будучага часу Майтрэйя. Побач з будамі і бодхісатвамі шануюцца шматлікія багі, духі-апекуны той ці іншай мясцовасці альбо прафесіі, святыя.
- У ламаізме лічыцца, што дасягненне нірваны праз засваенне чатырох высакародных ісцін і праходжанне васьмярычнага шляху даступна толькі некаторым людзям, тым, хто прысвяціў сваё жыццё пазбаўленню ад перараджэнняу. Для большасці ж галоўнае - дабіцца пад кіраўніцтвам ламы ўдалага перараджэння альбо адрадзіцца ў Заходнім раі буды Амітабхі ці на адным са шматлікіх нябёсаў побач з боствамі і святымі, чыя карма дазваляе ім доўга жыць у іх свеце, застаючыся пры гэтым маладымі і здаровымі. Але пекла, рай і нябёсы - толькі часовае месцазнаходжанне, якое не выключае чалавека з кола сансары: калі вычарпана добрая альбо дрэнная карма, чалавек перараджаецца зноў.
- Вельмі вялікае развіццё ў ламаізме атрымаў культ. Існуюць пышныя храмы са шматлікімі выявамі буд, бодхісатваў, багоў, духаў і святых, урачыстыя набажэнствы, цырымоні і святы з абрадамі, спевамі і танцамі, ужываннем музычных інструментаў, званоў, харугваў, духмяных рэчываў і г.д. Асаблівае значэнне ў ламаісцкім кульце маюць мантры, самая папулярная сярод якіх "Ом мані падме хум". Звычайна яе перакладаюць як "Ом, ты скарб на лотасе", пры гэтым "ом" ("аум") - магічнае слова ўсіх індыйскіх рэлігій. Лічыцца, што праз яго праяўляецца глыбінная сутнасць Сусвету. Кожны склад гэтай мантры мае для ламаістаў сакральны сэнс і з'яўляецца аб'ектам медытацыі, якая вядзе да прасвятлення. Вераць, што само вымаўленне мантры актывізуе дабратворны энергетычны пачатак Сусвету, таму яе трэба казаць як мага часцей. Менавіта гэтым тлумачыцца шырокае распаўсюджанне ў ламаізме малітоўных барабанаў, да іх нават могуць прыладзіць прапелер і паставіць на дах - чым больш разоў пад уздзеяннем ветру яны павярнуцца, тым лепш.
- Неад'емнай прыналежнасцю жылля ламаіста з'яўляецца сямейны алтар. Гэта невысокая шафка, у якой знаходзяцца невялічкія скульптуры бостваў, іконы, іншыя свяшчэнныя прадметы, а таксама палічка перад ёй, на якой стаяць кубачкі для ахвярапрынашэнняў, курыльныя свечкі, кветкі.
- На чале ламаісцкай іерархіі знаходзяцца Панчэн-лама ("Настаўнік - вялікія веды") і Далай-лама ("Лама вялікі, як акіян"). Абодва яны адносяцца да рангу хубілганаў - перараджэнцаў. Вераць, што найбольш вядомыя духоўныя дзеячы ламаізму з'яўляюцца перараджэннем таго ці іншага буды, бодхісатвы альбо святога. Духоўным кіраўніком ламаізму з'ўляецца Панчэн-лама, ўвасабленне буды Амітабхі і духоўны настаўнік Далай-ламы, але рэальная свецкая ўлада належыць апошняму, хаця ён лічыцца "толькі" ўвасабленнем адной з праяў Амітабхі бодхісатвы Авалакіцешвары. Вельмі цікавая працэдура выбараў новых Панчэн- і Далай-ламы. Калі памірае хто-небудзь з іх, вераць, што Амітабха ці Авалакіцешвара пераселяцца ў хлопчыка, які народзіцца праз дзевяць месяцаў. Такому хлопчыку паказваюць розныя рэчы, у тым ліку рэчы старога Панчэн- альбо Далай-ламы, і калі ён пазнае іх, яго абвяшчаюць новым кіраўніком ламаізму. Цяперашні Далай-лама ХІV атрымаў свой тытул у тры гады, а Панчэн-лама ХІ - у пяць.
- 3 ХVП ст. Тыбет быў незалежнай тэакратычнай дзяржавай, ягоным духоўным і свецкім кіраўніком з'яўляўся Далай-лама. У 1956 г. Тыбет быў анексаваны Кітаем. Далай-лама ў 1959 г. уцёк у Індыю зараз жыве ў выгнанні, а Панчэн-лама адразу ж пасля свайго выбрання ў 1995 г. арыштаваны кітайскімі ўладамі.
- Апроч Тыбету ламаізм зараз распаўсюджаны ў Манголіі, Бураціі, Туве і Калмыкіі.
- Вельмі вядомым кірункам у махаяне з'яўляецца дзэн-будызм. Згодна з паданнем, ён быў прынесены ў Кітай у VІ ст. н.э. індыйскім прапаведнікам Бодхідхармай. У ХП ст. дзэн-будызм пранік у Японію, дзе і атрымаў найбольшае распаўсюджанне. Зараз у свеце налічваецца прыкладна 10 млн. дзэн-будыстаў, 9 з іх жыве ў Японіі.
- Само японскае слова "дзэн" (па-кітайску "чань") з'яўляецца перакладам індыйскага "дх'яна" - "сканцэнтраванасць, медытацыя". Канчатковай мэтай рэлігійнага жыцця ў дзэн-будызме лічыцца дасягненне прасвятлення ("саторы") шляхам медытацыі.
- Дзэн-будызм лічыць, што .Буда знаходзіцца ўнутры кожнага чалавека, які ў сваю чаргу тоесны абсалюту і з'яўляецца ўмяшчальняй неабмежаваных магчымасцяў. Такім чынам, медытацыя разумеецца як унутраная сканцэнтраванасць, паглыбленне ва ўласнае "Я". Адзін з патрыярхаў дзэн-будызму вучыў: "Калі вы не шукаеце. Буду ў саміх сабе, а шукаеце звонку, значыць вы падобныя да аблудных людзей. Калі ўнутры вашай прыроды вы вызваліліся ад вашых прыхільнасцяў, дык адразу ўбачыце ўласную прыроду, а гэта і ёсць сапраўдны Буда". Згодна з вучэннем дзэн-будызму, існаванне ў свеце якіх-небудзь прынцыповых апазіцый - гэта фікцыя, якая пароджана "непрасветленай" свядомасцю. У сапраўднасці ж паміж суб'ектам і аб'ектам, нірванай і сансарай, жыццём і смерцю, ведамі і невуцтвам няма ніякай розніцы. Свядомасць прасветленага чалавека як быццам бы зліваецца з усім светам, пачынае працаваць у ягоным рытме. Прасвятленне дае чалавеку унутранае вызваленне ад улады абставін і абуджае паўнату творчай інтуіцыі. Свядомы кантроль саступае месца несвядомай рэгуляцыі паводзін чалавека і патрэбны вынік дасягаецца як быццам бы без намаганняў у ходзе ажыццяўлення чалавекам сваёй унутранай сутнасці.
- У дзэн-будызме ёсць два асноўныя спосабы медытацыі. Першы - гэта сядзячая медатацыя ў позе лотаса, у ходзе якой чалавек імкнецца паступова пазбаўляцца ад любых думак і вобразаў. Такім спосабам ён спасцігае ў сабе ''сутнасць Буды'' і дасягае прасвятлення. Другі спосаб - гэта медытацыя над якой-небудзь гісторыяй з жыцця патрыярхаў дзэн, якую настаўнік прапаноўваў свайму вучню ў якасці інтэлектуальнай задачы, якая мае, як правіла, парадаксальны характар. Вырашыць яе рацыянальным спосабам немагчыма. Напрыклад: адзін з патрыярхаў дзэн спытаў сваіх вучняў: "У мяне ёсць нешта, што не мае ні галавы, ні імя, ні назвы, ні пераду, ні заду. Ведае хто-небудзь з вас, што гэта такое?". Альбо іншае пытанне: "Дзве далоні робяць пляскач. Што такое пляскач адной далонню?". Гэта задача, павінна цалкам авалодаць свядомасцю вучня, выціснуўшы ўсе іншыя думкі, і тады пасля крайняй ментальнай напружанасці адбываецца нечаканы "прарыў" і сэнс пытання робіцца зразумелым. Гэтым спосабам чалавек пазбаўляецца ад усіх агульнапрынятых форм светаўспрымання і бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць. Дзякуючы гэтаму, чалавек вызваляецца ад прадузятасцяў і робіцца свабодным. Напрыклад, дзэн-будыйскія манахі дэманстравалі адсутнасць боязі смерці, непавагу да яе. Яны спаборнічалі паміж сабой, хто, больш незвычайна памрэ. Адны паміралі седзячы, другія - знаходзячыся на дрэве, трэція - дагары нагамі і г.д. Ёсць гісторыя пра аднаго вельмі паважанага манаха, які прыйшоў з труной на рыначную плошчу і абвясціў, што зараз ён пойдзе паміраць да Усходняй брамы. Поўныя глыбокай пашаны людзі пайшлі за ім, каб паглядзець, як гэта адбудзецца, але праз некаторы час манах заявіў: "Сёння яшчэ рана, я памру заўтра каля Паўднёвай брамы". І вось так тры дні ён дурыў людзям галаву. Усе перасталі яму верыць, і на чацвёрты дзень ужо ніхто не жадаў ісці глядзець на ягонае скананне. У адзіноце манах выйшаў за горад, лёг у труну і папрасіў выпадковага прахожага закалаціць яе пасля таго, як ён памрэ.
- Для таго, каб выціснуць са свядомасці вучня шаблонныя схемы мыслення, пазбавіць яго ад звычкі шукаць ісціну па-за сабой і накіраваць да прамога і непасрэднага сузірання сваёй "сапраўднай прыроды" настаўнік мог закрычаць на свайго вучня, абразіць яго, піхнуць і нават ударыць. Наогул у дзэн-будызме падкрэсліваецца важнасць актыўнага стаўлення чалавека да свету, рэалізацыі сваёй творчай энергіі. Крайні аскетызм адвяргаецца: чалавечыя жаданні павінны не падаўляцца, а накіроўвацца ў духоўныя сферы. Вялікае значэнне ў дзэн-будыйскіх манастырах надавалася сумеснай фізічнай працы. У манастыры Шоліньсы ў Кітаі склалася своеасаблівая школа воінскага мастацтва.
- Дзэн-будызм аказаў вельмі вялікі ўплыў на кітайскую і японскую культуры. Такія яго прынцыпы як прастата, спантаннасць, гармонія не толькі зрабіліся неад'емнай часткай традыцыйнага мастацтва, але і зараз шмат у чым вызначаюць стаўленне да жыцця многіх японцаў і кітайцаў. Яскравае адлюстраванне гэта знайшло ў монахромным жывапісе, ікебане, чайнай цырымоніі, каліграфіі, мастацве разбіўкі садоў, ваенных мастацтвах.
- Значны ўплыў дзэн-будызм аказаў на творчасць такіх заходне-еўрапейскіх і амерыканскіх дзеячоў культуры XX стагоддзя як Г.Гесэ, Дж.Сэлінджэр, В.Ван-Гог, А.Маціс, А.Швейцэр, К.Юнг, Э.Фром. У 60-я гады "дзэнскі бум" ахапіў многія амерыканскія універсітэты і паўплываў на рух бітнікаў. Манастыры і цэнтры па вывучэнню дзэн-будызму існукць зараз і за межамі Японіі і Кітая - перад усім, у Амерыцы і Заходняй Еўропе.
- СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
- 1. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.
- 2. Баршчэўскі Л. “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму” / Л.Баршчэўскі, Мінск “Сэр-Віт” 2003
- 3. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. - Мн.: Новое знание, 2000. - 480с.
- 4. Мень А. История религий: В 2т. - М.: "ФОРУМ-ИНФРА-М", 1998. Т.1-2.
- 5. Поликарпов В.С. История религий: лекции и хрестоматия. - М.: "Гардарика", "Экспертное бюро", 1997. - 312с.
- 6. Росс Ф., Хиллс Т. Великие религии человечества. - М.: ООО "Изд-во "Медицина и питание", 1989. - 317с.
|
|